Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́залаціцца, ‑ціцца; зак.

Пакрыцца пазалотай, пазалаціцца.

вы́залаціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; зак., што.

Пакрыць пазалотай, пазалаціць усё або частку чаго‑н.

вы́залачаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вызалаціць.

вызало́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вызалаціцца.

2. Зал. да вызалочваць.

вызало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вызалаціць.

вы́зарыцца, ‑рыцца; зак.

Тое, што і вызарыць. Нанач неба вызарылася і наступіла такая цішыня, якое, здаецца, даўно ўжо не было на свеце. Сабаленка.

вы́зарыць, ‑рыць; зак.

Стаць ясным, зорным (пра неба). [Нічыпар:] — Бачыце, як неба вызарыла. У такую ноч і пешкі прайсціся хораша... Хадкевіч.

вызвале́нец, ‑нца, м.

Разм. Тое, што і вызваліцель. Гануля.. першая паднесла савецкаму салдату букет, а за ёю дзяўчаты засыпалі вызваленцаў кветкамі. Гурскі. // Той, каго вызвалілі.

вызвале́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вызваляць — вызваліць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. вызваляцца — вызваліцца.

вызвале́нчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае на мэце вызваленне каго‑, чаго‑н. Вызваленчая барацьба. Вызваленчыя войны. Нацыянальна-вызваленчы рух.