вы́каваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выкаваць.
вы́кавацца, ‑куецца; зак.
1. Атрымацца ў выніку канання.
2. перан. Стварыцца, сфарміравацца; выхавацца. Выкаваліся кадры старшынь калгасаў.
вы́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Куючы, зрабіць што‑н. Выкаваць серп. □ Нарэшце ён [бацька] выкаваў у кузні востры нож-кінжал і .. падаўся ў маёнтак пана Мазурскага. Якімовіч.
2. перан. Цярпліва стварыць, выхаваць што‑н. Выкаваць кадравую армію. □ Ты ў нас выкаваў мужнасць, Якая жалеза скрышыла; Ты ў нас выкаваў веру: Нам праца любая пад сілу. Панчанка.
вы́казаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выказаць.
вы́казацца, ‑кажуся, ‑кажашся, ‑кажацца; зак.
1. Выказаць, выкласці сваю думку, погляды, пачуцці і пад. Хто хоча выказацца? □ Папас разумее, што трэба даць выказацца ўсім, хто жадае, і ён спакойна слухае, занатоўвае што-нішто сабе на паперку. Галавач. // за каго-што або супроць каго-чаго. Выявіць свае адносіны пры абмеркаванні чаго‑н. Выказацца за ўнесеную прапанову.
2. Закончыць выказванне, выказаць усё; выгаварыцца. [Паліна] з прытоенай хітрасцю чакала, што Ніна не стрымаецца, выкажацца перад ёю да канца. Сіўцоў.
вы́казаць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.
1. Падаць у звязнай і паслядоўнай форме свае думкі, выявіць пачуцці і пад. Выказаць праўду ў вочы. Выказаць згоду. □ Кожны хацеў першы выказаць сваю думку. Карпюк.
2. і з дадан. сказам. Выявіць, выкрыць тое, што павінна было ўтойвацца ад іншых. Ніводнай рысачкай Вера не выказала свайго хвалявання. Мікуліч. // каго. Разм. Выдаць; удаць. Жаўнеры лаюцца апошнімі словамі, пагражаюць бізуном.., каб.. [ляснік] выказаў.. паўстанцаў. Чарот.
3. Перадаць словамі свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Выказаць падзяку. Выказаць спачуванне. □ — Я слоў не знаходжу, каб выказаць жаль і вострую горыч [с]траты. Колас.
выка́званне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выказваць — выказаць (у 1, 3 знач.).
2. Выказаная думка, погляд. Выказванні класікаў марксізма-ленінізма аб літаратуры. □ Лектар гаварыў, часта спасылаючыся на свае выказванні па гэтаму пытанню. Галавач.
3. Выступленне. Запісаць выказванні на магнітафонную стужку.
выка́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выказацца.
2. Зал. да выказваць.
выка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выказаць.
выка́знік, ‑а, м.
1. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне ці стан прадмета, выражанага дзейнікам; прэдыкат. Просты, састаўны выказнік.
2. Тое, што і выразнік. У імкненні служыць мастацкім словам простаму люду ці, інакш кажучы, быць выказнікам яго гора Багушэвіч даволі часта засяроджваў увагу амаль выключна на сацыяльных аспектах жыцця. Ярош.