Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́цаджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выцадзіць.

вы́цадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Цэдзячы, павольна выпусціць, выліць. Выцадзіць піва з бочкі.

2. Разм. Павольна выпіць. Гаспадар выцадзіў конаўку і наліў яшчэ. Асіпенка.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. павольна, неахвотна. Спаткаўшы Шашу, [Насця] праз зубы выцадзіла: — Ненавіджу цябе ўсёй сваёй душой. Шамякін.

вы́цалаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.

Разм. Абсыпаць пацалункамі. — Старая будзе так рада!.. Колькі ўжо дзён чакае!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць! Мележ.

выцвеража́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выцверазіцца.

2. Зал. да выцверажаць.

выцвеража́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выцверазіць.

выцверажэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. выцверажацца — выцверазіцца і выцверажаць — выцверазіць.

вы́цверазіцца, ‑ражуся, ‑разішся, ‑разіцца; зак.

Стаць, адчуць сябе цвярозым; працверазіцца.

вы́цверазіць, ‑ражу, ‑разіш, ‑разіць; зак., каго.

Прывесці да цвярозага стану.

вы́цвілы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў першапачатковы колер; вылінялы. З варот і калітак выглядалі жанчыны, праводзячы спачувальнымі позіркамі і заўвагамі мой руды, выцвілы пінжак. Васілевіч. Шэрыя выцвілыя вочы сярдзіта паблісквалі з-пад акуляраў. Карпаў.

вы́цвісці, ‑цвіце; зак.

Страціць першапачатковы колер; зліняць. Выцвілі шпалеры на сценах. □ Валасы ў дзяўчыны выцвілі, твар загарэў, аж чорны стаў, а нос аблупіўся. Васілёнак.