Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выхава́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца выхаваннем каго‑н. [Люда:] — Увайшла я ў клас... І не адна ж зайшла, а як на суд: і выхавальнік іхні, і метадыст, і студэнты... Брыль.

выхава́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да выхавальнік.

выхава́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выхавання. Выхавальніцкая дзейнасць.

вы́хаванасць, ‑і, ж.

Уласцівасць выхаванага.

выхава́нец, ‑нца, м.

1. Юнак, чалавек у адносінах да свайго выхавальніка. Выхаванец камсамола. □ Больш разбітных і здольны! [вучняў] любіў .. [Лабановіч] той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў. Колас.

2. Навучэнец закрытых выхаваўчых і навучальных устаноў. Выхаванец дзіцячага дома. Выхаванец Сувораўскага вучылішча. □ Школа, з якой .. [вучні] выходзілі ў шырокі невядомы прастор, стаяла пустая і сумна глядзела на сваіх выхаванцаў адчыненымі насцеж вокнамі. Шамякін.

выхава́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да выхаванец.

выхава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выхоўваць ​1 — выхаваць.

2. Агульнае развіццё, культура чалавека.

вы́хаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выхаваць.

2. у знач. прым. Які ўмее добра паводзіць сябе, ветлівы. [Дзеці] рабілі ўражанне выхаваных і дысцыплінаваных хлопчыкаў. Колас.

выхава́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да выхавання. Выхаваўчая работа, роля, установа. Выхаваўчы працэс.

выхава́цель, ‑я, м.

Тое, што і выхавальнік. Як толькі арганізавалі дзетдом, Фёдар Рыгоравіч пайшоў працаваць выхавацелем. Рунец.