Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́габлеваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгаблеваць.

вы́габлевацца, ‑люецца; зак.

Аказацца добра выструганым гэблем.

вы́габлеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Габлюючы, зрабіць гладкім. Выгаблеваць дошку шархебелем.

выгаблёўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выгаблёўваць.

выгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгаблеваць.

вы́гавараны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выгаварыць (у 1, 2 знач.).

вы́гаварыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Выказаць усё да канца. І захацелася Якаву хоць раз у жыцці выгаварыцца перад людзьмі, падзяліцца з імі сваім горам. Лобан. Сідар маўчаў і паціху ўсміхаўся, чакаючы, калі Клім выгаварыцца і сціхне. Галавач.

вы́гаварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць. Слова не дае выгаварыць. □ — Казічак, сыночак... — паўтарае адно маці — і больш ні слова не можа выгаварыць. Васілевіч.

2. што. Разм. Дамагчыся абяцання чаго‑н. Выгаварыць тыдзень адтэрміноўкі. □ Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан.

3. каму. Разм. Прабраць. — Пасаромеліся б. Са старым чалавекам гаворыце, — выгаварыла дзяўчатам Аўдоля Пракопіха. Васілевіч.

выгаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выгаварыцца.

2. Зал. да выгаворваць.

выгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выгаварыць.