Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́чаканіць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Выціснуць, выбіць што‑н. чаканкай. Вычаканіць герб, медаль.

вычака́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вычаканьваць.

вычака́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вычаканіць.

вы́чакаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пачакаць да пэўнага часу, тэрміну. Вычакаць зручны момант.

вы́чаліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Спец. Адвязаць прычал (у 2 знач.).

выча́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вычальваць.

выча́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вычаліць.

вы́чарнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вычарніць.

вы́чарніцца, ‑ніцца; зак.

Пафарбавацца ў чорны колер.

вы́чарніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Пафарбаваць у чорны колер.