вы́бавіцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
Разм. З вялікімі намаганнямі выбрацца адкуль‑н. — І не думай выходзіць у поле — згоніць ветрам з дарогі, абмарочыць, закруціць — не выбавішся з сумётаў і гурбаў. Сачанка. // перан. Выйсці з цяжкага становішча. Дыхаць [Слімак] пачаў хутка-хутка, як бы выбавіўшыся ад смяротнай небяспекі. Лынькоў.
вы́бавіць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак.
Разм.
1. каго-што. Выцягнуць, дастаць што‑н., што засела, загрузла. Выбавіць воз з гразі. Выбавіць каня з дрыгвы. □ [«Газік»] глыбока засеў усімі сваімі чатырма гумавымі нагамі, і часам здавалася, што цяпер не ўсякая сіла зможа яго выбавіць. Ракітны. // перан.; каго. Вызваліць каго‑н. адкуль‑н., дапамагчы выйсці з цяжкага, небяспечнага становішча. Выбавіць з няволі. Выбавіць з бяды. □ [Патапчык:] — Мабыць, пакуль мы тут жартуем, Сымона ў склеп запраторылі. Хадзем, выбавім мы яго адтуль. Чарнышэвіч.
2. каго. Пераканаць, прымусіць каго‑н. выйсці, выехаць адкуль‑н. Выбавіць дзяцей з хаты на вуліцу.
3. што. Знайсці вольны час. [Якубовіч:] — Мой Амелька, як выбавіць дома вольную часіну, трынкае на мандаліне. Хадкевіч.
вы́бай, ‑баю, м.
Калдобіна, яма, якая ўтварылася на дарозе ад язды.
вы́балбатацца, ‑бачуся, ‑бачашся, ‑бачацца; зак.
Разм. У пустой нястрымнай размове сказаць усё, пра што хацелася сказаць і здаволіцца гаворачы.
вы́балбатаць, ‑бачу, ‑бачаш, ‑бача; зак., што.
Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.
выбалбо́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбалботваць — выбалбатаць.
выбалбо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выбалбатаць.
вы́бар, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбіраць — выбраць.
2. Аб тым, хто выбраны, што выбрана. Адобрыць чый-небудзь выбар.
3. Магчымасць выбраць. Багаты выбар тканін. □ Выбар ёлак быў багаты. Вочы дзяцей разбягаліся ва ўсе бакі. Бядуля.
•••
Без выбару — без разбору, не выціраючы. [Бядуля] чытаў усё цікавае, без выбару і плана. Каваленка.
(Прадаваць, аддаваць) на выбар — прадаваць, аддаваць з правам выбару.
вы́баранаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выбаранаваць.
вы́баранаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Старанна апрацаваць раллю, пасевы бараною. // Баранаваннем выдаліць з глебы што‑н. Выбаранаваць пырнік.