выцадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Цэдзячы, павольна выпусціць, выліць. Выцадзіць піва з бочкі.

2. Разм. Павольна выпіць. Гаспадар выцадзіў конаўку і наліў яшчэ. Асіпенка.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. павольна, неахвотна. Спаткаўшы Шашу, [Насця] праз зубы выцадзіла: — Ненавіджу цябе ўсёй сваёй душой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)