вытвараць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Вырабляць, тварыць, вычвараць. [Раман:] — Здзекаваўся [князь] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Колас. // Свавольнічаць, дурэць. [Васіль:] — Амелька, кінь ты жарты свае вытвараць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)