зацалава́ць 1, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.
Абсыпаць, пакрыць пацалункамі. Мы павіталіся з.. [малой], як дарослыя, а любасці ў маёй душы было настолькі больш, што мне, каб выказаць яе, трэба было б на рукі ўзяць, зацалаваць дзяўчынку, як дзіця. Брыль. // Стаміць пацалункамі. Сашка і цяпер памятаў, як.. [цётка] яго ледзь не зацалавала, як увесь час гладзіла па стрыжаных жорсткіх валасах. Ус.
зацалава́ць 2, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.
Разм. Пачаць цалаваць.
зацарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Пачаць дараваць.
зацве́рджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зацвердзіць.
зацве́рдзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Зрабіцца афіцыйна прызнаным; узаконіцца. Уласнік гэтага [заводскага] пляца, паспеўшы зацвердзіцца ў правах спадчыннасці, падаў на ўласніка завода ў суд. Чорны.
зацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Прызнаць афіцыйна ўстаноўленым, прынятым. Зацвердзіць пяцігадовы план. Зацвердзіць праект. Зацвердзіць парадак дня сходу. // Аформіць юрыдычна, у законным парадку. Войт патрабаваў вярнуць стары магістрат да кіравання горадам. Гэты прысуд зацвердзіў кароль. Шынклер.
2. каго. Афіцыйна прызначыць каго‑н. куды‑н. або кім‑н. Зацвердзіць на пасаду дырэктара. Зацвердзіць загадчыкам фермы. // Юрыдычна пацвердзіць законнасць чыіх‑н. правоў, абавязкаў і пад. Зацвердзіць дзяцей у правах спадчыны.
зацві́лы, ‑ая, ‑ае.
Які зацвіў (у 4, 5 знач.); заплеснелы. Зацвілы хлеб. Зацвілая вада. □ [Кулеш] дакрануўся дрыжачымі рукамі да зацвілага, слізкага дна лодкі. Шамякін.
зацвісці́, ‑цвіту, ‑цвіцеш, ‑цвіце; ‑цвіцём, ‑цвіцяце; зак.
1. Пачаць цвісці; распусціцца, раскрыцца (пра кветку). Марына Паўлаўна тлумачыла дзецям, якія кветкі дзе трэба садзіць, каб тады, калі яны зацвітуць, быў прыгожы падбор фарбаў. Васілевіч. // Пакрыцца кветкамі. Сад зацвіў. □ Паглядзіш з горкі ўвесну, як зацвітуць дрэвы, здаецца, быццам хтосьці ўсё малаком абліў. Пальчэўскі.
2. перан. Зрабіцца радасным, ажыўленым (пра чалавека, яго твар, вочы). Як глянула на гэту фатаграфію, радасцю зацвіла дзяўчына, і шчокі яе макам загарэліся. Колас. Зацвіў усмешкай.. бацькаў твар. Астрэйка.
3. перан. Пачаць пышна развівацца; расквітнець. І па волі вялікага Леніна Дружна рушаць атрады на бой, Каб жыццё і квяціста і зелена Зацвіло над Бярозай-ракой. Глебка.
4. Пакрыцца, напоўніцца водарасцямі (пра ваду). Вада зацвіла.
5. Пакрыцца цвіллю, плесняй. Хлеб зацвіў. Сыр зацвіў.
6. Пакрыцца плямамі (пра шкло, метал).
зацвіта́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зацвітаць — зацвісці; пачатак цвіцення. Зацвітанне садоў.
зацвіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацвісці.