захрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Разм. Пачаць хрыпець. // Прахрыпець. Скажы Мані, што я так... — лейтэнант захрыпеў і замаўчаў. Алешка.
захрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішся, ‑хрысціцца; зак.
Разм. Пачаць хрысціцца.
заху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць хукаць.
заху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Шчыльна абхінуцца, укрыцца чым‑н. Захутацца ў кажух. □ Іван адразу лёг, захутаўся з галавой і пачаў думаць. Чарнышэвіч. // перан. Абвалачыся (хмарамі, дымам і пад.). Сонца зноў захуталася ў хмары, і ясны дзень адразу змяніўся шэрымі непрыветлівымі прыцемкамі. Асіпенка.
заху́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Шчыльна абхінуць, укрыць чым‑н. Стоцкі ўжо захутаў галаву ў жорсткую інтэрнацкую коўдру, маўчаў. Карпюк. Маёр паправіў на хлопчыку коўдру, захутаў.. дачку. Даніленка. // перан. Абвалачы (пра хмары, дым і пад.). Неба захутала суцэльная нерухомая хмара. Шамякін.
заху́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. захутваць — захутаць.
заху́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да захутацца.
2. Зал. да захутваць.
заху́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да захутаць.
зацалава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зацалаваць 1.