Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завярнуць (у 3, 6 знач.).

за́верцень,

гл. заварацень.

заве́рчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завярцець.

заве́ршанасць, ‑і, ж.

Закончанасць. У рамане «Бацькаўшчына» няма яшчэ той мастацкай завершанасці, якой вызначаюцца пазнейшыя творы К. Чорнага. Адамовіч.

заве́ршаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завяршыць.

заве́ршвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да завершваць.

заве́ршваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завяршыць.

заве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Запэўніць у верагоднасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Прыйду, прыйду, — заверыла Зося [Рыгора], моцна паціскаючы яго руку. Гартны. Узяўся парты нарабіць Дырэктар райпрамкамбіната. «Усё зраблю, як мае быць! — заверыў ён, — клянуся — свята!» Корбан.

2. Засведчыць правільнасць або сапраўднасць чаго‑н. подпісам, пячаткай. Заверыць подпіс. Заверыць дакумент.

заве́са, ‑ы, ж.

1. Адна з дзвюх металічных пласцін, створкавых ці суцэльных, якімі прымацоўваюць да вушака дзверы, аконныя рамы і пад., даючы ім магчымасць адчыняцца і зачыняцца. Перакручаныя дзверы віселі ўпоперак на адной завесе. Пальчэўскі. У адным канцы гаўкнуў Патапчыкаў сабака, і нібы ў адказ яму ў другім канцы загаласілі дзікім голасам вароты на іржавых завесах у гумне Мікалая Леўчыка. Чарнышэвіч.

2. Тое, што засцілае, закрывае сабой што‑н. Завеса туману. □ Уставала сонейка з-за лесу, Скрозь тонкіх хмарачак завесу Усюды косы раскідала. Колас. Граната разарвалася побач, ахутала нерухомае цела завесай дыму. Навуменка.

заве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

Завесіць сябе чым‑н. Завесіцца штораю.