завеса, ‑ы, ж.
1. Адна з дзвюх металічных пласцін, створкавых ці суцэльных, якімі прымацоўваюць да вушака дзверы, аконныя рамы і пад., даючы ім магчымасць адчыняцца і зачыняцца. Перакручаныя дзверы віселі ўпоперак на адной завесе. Пальчэўскі. У адным канцы гаўкнуў Патапчыкаў сабака, і нібы ў адказ яму ў другім канцы загаласілі дзікім голасам вароты на іржавых завесах у гумне Мікалая Леўчыка. Чарнышэвіч.
2. Тое, што засцілае, закрывае сабой што‑н. Завеса туману. ▪ Уставала сонейка з-за лесу, Скрозь тонкіх хмарачак завесу Усюды косы раскідала. Колас. Граната разарвалася побач, ахутала нерухомае цела завесай дыму. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)