Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

затрэ́сці 1 і затрасці́ 1, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. звычайна безас. Трасучы, стаміць, давесці да знямогі. Пасажыра затрэсла.

2. Трасучы, засыпаць, засмеціць чым‑н. Затрэсці двор саломай.

затрэ́сці 2 і затрасці́ 2, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.

Пачаць трэсці, трэсці.

затрэ́сціся і затрасці́ся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; пр. затросся, ‑трэслася і ‑трэслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.

Пачаць трэсціся, трэсціся.

затужы́ць, ‑тужу, ‑тужыш, ‑тужыць; зак.

Пачаць тужыць.

зату́зацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Замучыцца, стаміцца ў якіх‑н. клопатах, справах. — Ты, чаго добрага, думаў таксама, што я мог бы і перавыхаваць іх, каб толькі захацеў?.. А я, брат, толькі там затузаўся дарма. Брыль.

зату́зацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць тузацца.

зату́заць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Замучыць, стаміць (каня), чэста тузаючы лейцамі. // Тузаючы, замарыць. Сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Брыль.

зату́заць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тузаць.

зату́каны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затукаць.

2. у знач. прым. Разм. Запужаны, прыгнечаны, забіты. Князю было прыкра, што яго чалядзінец такі затуканы і баязлівы. Гарэцкі.

зату́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі, папрокамі; давесці да атупення. — І я ж пра гэта кажу, пра сяброўства, а без яго, дык затукаюць і разгоняць нас яны, — зноў сказаў Ашурка. Галавач. Успамінаўся Юрка, і яна бедавала, што сын у жыцці бездапаможны без яе. Што ён можа сам? Яго ж адразу затукаюць другія. Карпаў.

зату́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затуліць.

затулі́цца, ‑тулюся, ‑туліліся, ‑туліцца; зак.

Разм.

1. Затуліць, засланіць сябе чым‑н. ад чаго‑н. Затуліцца ад сонца. Затуліцца каўняром ад ветру.

2. Захінуцца ў што‑н., схавацца за каго‑, што‑н., дзе‑н. Затуліцца ў плашч. □ Крыху адышоўшы ў бок,.. [падрыўнік] затуліўся за калматую елку, гатовы біцца да апошняга патрона. Шахавец. Сяргейка спалохана затуліўся за пагранічніка, як за родную маці ў час небяспекі. Сабаленка. Калі затуліцца ноччу дзе-небудзь ля палявой дарогі, то можна ўбачыць не аднаго зайца. Ігнаценка.

затулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., каго-што.

1. Закрыць, засланіць чым‑н. Затуліць вочы далонямі. □ Апоўначы Свіст.. затуліў нейкім рыззём абодва акенцы і ўзяўся распальваць у грубцы. Быкаў. [Зыбін] заўважыў, што Жэня, у сваёй кароткай ватоўцы, у няцёплай хустцы, стыне на ветры, і стаў так, каб затуліць яе. Мележ. // Пакрыўшы, засланіўшы сабой, зрабіць нябачным. Пад вечар шэрыя хмаркі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі неба. Маўр.

2. Схаваць, захінуць у што‑н.; утуліць. [Хрысціна] шчыльней захуталася ў куртку, падняла каўнерык, затуліла ў яго твар. Асіпенка. Вінцэсь падышоў к грамадзе, адвярнуўся ад ветру, затуліў бараду ў каўнер сваёй світкі. Нікановіч.