Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карпускуля́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць карпускулярнага. Карпускулярнасць рэчыва.

карпускуля́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карпускулы, складаецца з карпускул. Карпускулярная будова рэчыва. Карпускулярнае выпраменьванне.

•••

Карпускулярная тэорыя святла гл. тэорыя.

карпусны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да корпуса (у 5, 6 знач.). Карпусны штаб. Карпусны камандзір. □ Рота перайшла ў карпусны рэзерв. Мележ.

карса́ж, ‑а, м.

1. Уст. Частка жаночага адзення, якая аблягае грудзі, спіну, бакі. [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. Караткевіч.

2. Пругкі пояс спадніцы.

карса́к, ‑а, м.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых; дробная ліса, якая распаўсюджана ў стэпах і паўпустынях Паўднёва-Усходняй Еўропы і Азіі.

карса́р, ‑а, м.

Марскі разбойнік, пірат. // Разбойніцкае судна.

[Іт. corsaro.]

карса́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карсара. Карсарскае судна.

карст, ‑у, М ‑сце, м.

Сукупнасць з’яў (правалы, пячоры, варонкападобныя паглыбленні і інш.), якія ўзнікаюць ад растварэння горных народ (вапнякоў, гіпсаў, каменнай солі і пад.) прыроднымі водамі.

[Ад геагр. назвы.]

ка́рставы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карсту, уласцівы карсту. Карставыя з’явы. Карставыя ўтварэнні. Карставыя пячоры.

карт, ‑а, М ‑рце, м.

Гоначны мікралітражны аўтамабіль з матацыклетным рухавіком і без кузава.

[Англ. cart.]