кантрада́нс, ‑а,
Даўнейшы танец (род кадрылі), які выконваецца чатырма, шасцю або васьмю парамі, а таксама музыка да гэтага танца.
[Фр. contre-danse.]
кантрада́нс, ‑а,
Даўнейшы танец (род кадрылі), які выконваецца чатырма, шасцю або васьмю парамі, а таксама музыка да гэтага танца.
[Фр. contre-danse.]
кантра́кт, ‑а,
Дагавор, пагадненне, заключанае двума бакамі з узаемнымі абавязацельствамі.
[Ад лац. contractus — здзелка.]
кантрактава́цца, ‑туецца;
кантрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго‑, чаго‑н.
кантра́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантракта.
кантракта́нт, ‑а,
Арганізацыя або асоба, якія бяруць на сябе якія‑н. абавязацельствы па кантракту.
кантрактацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантрактацыі.
кантракта́цыя, ‑і,
1. Заключэнне кантракта на атрыманне або скарыстанне чаго‑н. у пэўныя тэрміны на пэўных умовах.
2. Сістэма нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў на аснове дагавораў, якія штогод заключаюцца нарыхтоўчымі арганізацыямі і аднаасобнымі гаспадаркамі.
кантралёр, ‑а,
Службовая асоба, якая правярае каго‑, што‑н., кантралюе чыю‑н. дзейнасць.
[Фр. contrôleur.]
кантралёрка, ‑і,