Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кантраба́ндны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца кантрабандай. Кантрабандны тавар. // перан. Тайны, забаронены. У часе ж вайны з немцамі пан Зыгмусь некалькі разоў перавозіў кантрабандным парадкам цара Мікалая, каб за граніцай ён мог пабачыцца і пагутарыць з Вільгельмам. Колас.

кантрабанды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца кантрабандай. Затрымаць кантрабандыстаў.

[Ісп. contrabandista.]

кантрабанды́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да кантрабандыст.

кантрабанды́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантрабандыста, належыць яму.

кантраба́с, ‑а, м.

1. Струнны смычковы музычны інструмент самых вялікіх памераў і самага нізкага гучання.

2. Самая нізкая па гучанню разнавіднасць пэўнага інструмента. Кантрабас-цымбалы.

[Іт. contrabasso.]

кантраба́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантрабаса. Кантрабасавы смык.

кантрабасі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на кантрабасе.

кантраба́сны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і кантрабасавы.

кантраве́рза, ‑ы, ж.

Кніжн. Спрэчка, супярэчнасць; спрэчнае пытанне.

[Фр. controverse.]

кантрага́йка, ‑і, ДМ ‑гайцы; Р мн. ‑гаек; ж.

Дадатковая гайка, якая прыкручваецца з асноўнай для засцярогі яе ад самаскручвання.