заскавыта́ць, ‑вычу, ‑вычаш, ‑выча; зак.
Разм. Пачаць скавытаць. // Азвацца скавытаннем; праскавытаць. Сабака заскавытаў і, увагнуўшы галаву і апусціўшы хвост, падаўся ўбок. Гурскі.
заскака́цца, ‑скачуся, ‑скачашся, ‑скачацца; зак.
Разм.
1. Доўга скачучы, забыць пра час.
2. Стаміцца, доўга скачучы.
заскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак.
Пачаць скакаць.
заска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заскочыць.
засканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Пачаць скандаліць.
заскаро́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заскародзіць, заскарадзіць.
заскаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і заскарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.
Апрацаваць глебу бараною.
заскару́зласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан заскарузлага. Працэс нараджэння новага характару пісьменнік бачыў у барацьбе новага са старым унутры самога чалавека праз пераадоленне.. адасобленасці і заскарузласці, узрошчаных старой, дарэвалюцыйнай вёскай. Барсток.
заскару́злы, ‑ая, ‑ае.
Агрубелы, шорсткі, шурпаты. Грубыя, заскарузлыя рукі нагадвалі ўсохлую патрэсканую зямлю. Дуброўскі. // перан. Адсталы, закаснелы. Дзесьці ў цёмных нетрах заскарузлай Данькавай душы ёсць нешта такое, што можна назваць падабенствам да чалавечых пачуццяў. Шкраба. Кіпела Затонне, выбітае з каляіны заскарузлай плыні вясковага жыцця. Перкін.
заскару́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Стаць шорсткім, шурпатым; агрубець. Рукі заскарузлі. // перан. Адстаць, закаснець. Калі чалавек заскарузне ў сваіх звычках і ў яго ўсталююцца пэўныя адносіны да работы, да жыцця, да людзей і, нарэшце, да самога сябе, дык ужо вельмі цяжка яго перайначваць. Дуброўскі.