Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

засве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Псаванне святлоадчувальных матэрыялаў у выніку пападання на іх прамянёў святла.

за́светла, прысл.

Завідна, да надыходу цемнаты. Трэба было спяшацца, каб засветла выбраць, дзе паставіць сакрэт. Быкаў. Як якога дня вяртаўся Алёшка дадому: бывала, што і засветла, а бывала, што і прыцемкам. Лобан.

засве́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засвяціць ​1 (у 2 знач.).

засве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засвечваць — засвяціць ​1.

засве́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да засвяціцца ​1.

2. Зал. да засвечваць.

засве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засвяціць ​1.

засвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Пачаць свідраваць.

2. перан. Пачаць дзьмуць (аб пранізлівым ветры).

засвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.

Пачаць свістаць. // Свіснуць, прасвістаць. Уважліва праслухаўшы дзядзьку, Толік раптам спыніўся і аж засвістаў. Краўчанка.

засвіце́цца, ‑ціцца; зак.

Пачаць свіцецца.

засво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., што і з дадан. сказам.

1. Успрыняўшы што‑н. новае або чужое, зрабіць уласцівым, прывычным для сябе. Засвоіць правілы паводзін. □ Каліноўскі цвёрда засвоіў ад вялікіх рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў.., што адзіным сродкам знішчэння самаўладства і ліквідацыі памешчыцкага землеўладання з’яўляецца ўзброенае паўстанне. Лушчыцкі.

2. Добра зразумеўшы што‑н., запомніць, вывучыць. Засвоіць курс сярэдняй школы.

3. Перапрацаваўшы, увабраць у сябе, спажыць (пра пажыўныя рэчывы). Засвоіць пажыўныя рэчывы.