засво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., што і з дадан. сказам.
1. Успрыняўшы што‑н. новае або чужое, зрабіць уласцівым, прывычным для сябе. Засвоіць правілы паводзін. □ Каліноўскі цвёрда засвоіў ад вялікіх рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў.., што адзіным сродкам знішчэння самаўладства і ліквідацыі памешчыцкага землеўладання з’яўляецца ўзброенае паўстанне. Лушчыцкі.
2. Добра зразумеўшы што‑н., запомніць, вывучыць. Засвоіць курс сярэдняй школы.
3. Перапрацаваўшы, увабраць у сябе, спажыць (пра пажыўныя рэчывы). Засвоіць пажыўныя рэчывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)