Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кароткавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З кароткімі валасамі.

кароткагало́васць, ‑і, ж.

Тое, што і брахіцэфалія.

кароткагало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае кароткі і шырокі чэрап.

2. у знач. наз. кароткагало́вы, ‑ага, м. Тое, што і брахіцэфал.

кароткаметра́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Кароткаметражны кінафільм.

кароткаметра́жны, ‑ая, ‑ае.

З невялікай колькасцю метраў плёнкі, у адрозненне ад поўнаметражнага. Кароткаметражны фільм.

каро́ткасць, ‑і, ж.

Уласцівасць кароткага.

кароткатэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца кароткі тэрмін, нядоўгі час; разлічаны на кароткі тэрмін. Кароткатэрміновы водпуск. Кароткатэрміновая камандзіроўка. Кароткатэрміновыя курсы.

2. Які выдаецца на кароткі час. Кароткатэрміновы крэдыт.

кароткахваляві́к, ‑левіка, м.

Радыёаматар, які займаецца перадачай і прыёмам па радыё на кароткіх хвалях. Звязаліся [радыёаматары] па эфіру .. з цеплаходам .. Але пачуць кароткахвалевікоў Поўначы ім ніяк не ўдавалася. Шыловіч.

кароткачасо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць кароткачасовага.

кароткачасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца нядоўгі час. Кароткачасовая сувязь. Кароткачасовая перадышка. □ Кажуць, што даўней гэта быў касцельны дом. Ён памятае яшчэ ўніятаў на Беларусі, царызм, кароткачасовую ўладу немцаў. Машара.