кантакарэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: кантакарэнтны рахунак — тое, што і кантакарэнт.
кантакарэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: кантакарэнтны рахунак — тое, што і кантакарэнт.
канта́кт, ‑у,
1. Сутыкненне, непасрэдная блізкасць па месцу знаходжання.
2. Судакрананне двух праваднікоў, дзякуючы якому ток з аднаго правадніка пераходзіць у другі, а таксама месца гэтага судакранання.
кантактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе;
Устанаўліваць кантакт (у 1 знач.).
канта́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і кантактны.
канта́ктны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантакту.
кантаміна́цыя, ‑і,
1. Змешванне дзвюх або некалькіх з’яў, падзей пры іх апісанні.
2. Узнікненне новага слова або словазлучэння ў выніку збліжэння, аб’яднання двух розных слоў або выразаў, блізкіх па значэнню ці гучанню (напрыклад, няправільны выраз «іграць значэнне» ўтвараецца шляхам кантамінацыі двух выразаў: іграць ролю і мець значэнне.).
[Ад лац. contaminatio — сутыкненне, змешванне.]
кантана́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантона; звязаны з кантонам.
кантані́ст, ‑а,
Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай палавіны 19 ст.).
[Ад ням. Kantonist — навабранец.]
кантані́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кантаніста, складаецца з кантаністаў.
ка́нтар 1, ‑а,
Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня.
ка́нтар 2, ‑а,
ка́нтар 3, ‑а,
1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве.
2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.
[Лац. cantor — спявак.]