Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарысоўваць — зарысаваць.

2. Р мн. ‑совак. Малюнак з натуры; замалёўка, эскіз. Гэта была вельмі недакладная зарысоўка, і калі добра і доўга прыглядацца да яе, то тады рысунак праступаў выразней. Чорны.

зарыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Звязаць рыфмаю (радкі верша). Верш атрымаўся баявы, злосны, толькі не ўдавалася зарыфмаваць само прозвішча — фон Крубер. Шахавец.

зарыфмо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зарыфмоўваць.

зарыфмо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарыфмаваць.

зары́цца, ‑рыюся, ‑рыешся, ‑рыецца; зак.

Разм. Закапацца, схавацца ў вырытым паглыбленні або ў чым‑н. сыпкім, рыхлым. Зарыцца ў снег. Зарыцца ў сена. // Схаваць (твар, галаву) у што‑н. мяккае. Зарыцца тварам у падушку.

зары́ць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., каго-што.

Разм. Закапаць у падрыхтаваную яму, упадзіну і пад. Ля дарогі магілу капалі І ў ёй камара пахавалі, У сырую зямельку варылі. Багдановіч.

•••

Зарыць носам (зямлю) — паваліўшыся з разгону наперад, моцна ўдарыцца тварам аб зямлю. Мацвей з разгону .. так штурхануў у плечы, што .. [Андрушка] паляцеў потырч і носам варыў. Лобан.

зарэгістрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Запісацца, адзначыцца для ўліку; стаць на ўлік. Зарэгістравацца ў сакратара. // Дакументальна аформіць свой шлюб. Зарэгістравацца ў загсе.

зарэгістрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Запісаць, адзначыць для ўліку, для прыдання законнай сілы і пад.; узяць на ўлік. Зарэгістраваць удзельнічаў нарады. Зарэгістраваць шлюб. Зарэгістраваць падземныя штуршкі.

зарэ́з, ‑у, м.

Спец. Забой жывёлы на мяса. Выбракоўка жывёлы на зарэз.

•••

Да зарэзу — крайне, надзвычайна (патрэбна, неабходна).

зарэ́зацца, ‑рэжуся, ‑рэжашся, ‑рэжацца; зак.

Зарэзаць сябе (нажом, брытвай і пад.). А смерць — пачварная бабуля — Сама зарэжацца касой! Бялевіч.