Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

качкано́с, ‑а, м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна сямейства аднапраходных, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

качу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі. Панчанка.

2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і выцягваюць з яе вялікія чыгуны.

качу́р, ‑а, м.

Абл. Качар. У загоне, паміж сухіх мінулагодніх чаротаў, раптам голасна закрычаў качур. Краўчанка.

качу́ча, ‑ы, ж.

Іспанскі народны танец, які выконваецца з кастаньетамі.

[Ісп. cachucha.]

качы́на, ‑ы, ж.

Мяса качкі як ежа. — Дарэчы, — сказаў князь суха, — я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве. Караткевіч.

качы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак. // Такі, як у качкі. Качыная хада.

2. у знач. наз. качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.

качэ́лі, ‑яў; адз. няма.

Тое, што і гушкалка. Там [у парку] забаў цікавых шмат. Там чакаюць нас качэлі. А. Александровіч. [Валя] распланавала гладкую пляцоўку на асобныя квадраты і вызначыла месцы для розных спартыўных гульняў: валейбола, гарадкоў, качэляў і каруселяў. Якімовіч.

качэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да качэляў. З гікам і піскам падкідаліся высока ўгору качэльныя лодкі. Гартны.

качэ́ўе, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. начаваць.

2. Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой начуюць. Наведаць качэўе аленяводаў.

качэ́ўнікі, ‑аў; адз. качэўнік, ‑а, м.

Народ, племя, якія вядуць качавы спосаб жыцця; вандроўнікі.