каталі́к,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuкаталіко́с, ‑а,
Тытул духоўнай асобы (патрыярха) у армяна-грыгарыянскай, а таксама ў грузінскай праваслаўнай царкве.
[Ад грэч. katholikós — галоўны, усеагульны.]
каталіты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каталізу, звязаны з каталізам.
каталі́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каталіцызму, да католікаў.
каталі́цтва, ‑а,
Тое, што і каталіцызм.
каталіцы́зм, ‑у,
Веравызнанне заходняй хрысціянскай царквы, якую ўзначальвае рымскі папа.
каталі́чка, ‑і,
ката́лка, ‑і,
Стол на колцах для перавозкі хворых у бальніцы.
катало́г, ‑а,
Спіс, сістэматызаваны пералік прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і пад.), складзены ў пэўным парадку.
[Ад грэч. katálogos — спіс, пералік.]
катало́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каталога.