каапера́цыя, ‑і, ж.
1. Форма арганізацыі працы, пры якой вялікая колькасць людзей удзельнічае ў адным і тым жа або розных, але звязаных між сабой працэсах працы.
2. Калектыўнае вытворчае, гандлёвае і пад. аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў-пайшчыкаў. Прамысловая кааперацыя. Спажывецкая кааперацыя.
3. Разм. Кааператыўны магазін. [Качагар] бегма ляціць у кааперацыю, бярэ напавер сала, хлеба, садзіцца насупраць топкі і есць. Барашка.
[Ад лац. cooperatio.]
кааптава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кааптаваць.
кааптава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да кааптаваць.
кааптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго.
Правесці (праводзіць) кааптацыю.
каапта́цыя, ‑і, ж.
Папаўненне саставу якога‑н. выбарнага калегіяльнага органа новымі членамі па рашэнню гэтага органа без дадатковых выбараў.
[Ад лац. cooptatio — дадатковае выбранне.]
каардынава́насць, ‑і, ж.
Узгодненасць, зладжанасць. Каардынаванасць рухаў.
каардынава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. каардынаваць, каардынавацца.
каардынава́цца, ‑нуецца; зак. і незак.
1. Узгадніцца (узгадняцца), прыйсці (прыходзіць) у адпаведнасць.
2. толькі незак. Зал. да каардынаваць.
каардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые‑н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. □ Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы... Мікуліч.
каардына́тар, ‑а, м.
Той, хто займаецца каардынацыяй (у 1 знач.).