зала́паны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Брудны ад частага дакранання рук. Калі Павал і Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях. Караткевіч.
залапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Пачаць лапатаць. // Пралапатаць. Толькі крыллем залапоча певень Ды плёсне сом у завадзі ракі. Свірка. Раптам зусім блізка ад мяне, справа, нешта моцна залапатала і чмякнулася на зямлю. Ляўданскі.
залапаце́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
Разм. Пачаць лапацець. // Пралапацець. Ачнулася [Поля], калі ў галлі над самай галавой нешта раптам залапацела — мусіць, птушка спрасоння папраўляла крыло. Арочка.
зала́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Разм. Забрудзіць, запэцкаць частым дакрананнем рук. Залапаць фарбаваныя дзверы.
зала́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць лапаць.
зала́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
Тое, што і залатаць. Залапіць кажух. □ Дзірку дзіркаю ніяк не залапіш. Дзяргай.
зала́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад залапіць.
зала́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залапіць.
залапушы́цца, ‑шыцца; зак.
Пачаць лапушыцца.
залата... (гл. золата...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «золата...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: залатакудры, залатаносны.
залатаве́рхі, ‑ая, ‑ае.
Нар.-паэт. З пазалочаным верхам, купалам. Залатаверхі палац. Залатаверхая царква.