Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

задажджы́цца, ‑джыцца; безас. зак.

Разм. Пра зацяжныя дажджы, дажджлівае надвор’е. Задажджылася на цэлыя суткі. □ У грыбныя часы, калі задажджыцца і работа спыніцца на полі, дзядзька Марцін браў каробку і хоць выхадзіць палавіну дня, затое ж прынясе такіх баравікоў, што хоць вязі на выстаўку. Колас.

задажджы́ць, ‑джыць; безас. зак.

Разм. Пачаць дажджыць.

задакументава́ны, ‑ая, ‑ае.

Зафіксаваны ў дакументах.

за́дам, прысл.

Задняй часткай, спінай. — Дзякую, паночку, — сказаў Палын і задам падаўся да выхаду. Шчарбатаў.

зада́нне, ‑я, н.

Загадзя вызначаны аб’ём работы. Зменнае заданне. □ Майстры загадзя прыйшлі, агледзелі ўсё, давялі заданні. Карпаў. // Зададзены ўрок. Дамашняе заданне. // Даручэнне. — У мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі. Галавач. // Аператыўная, ваенная задача. Баявое заданне. □ Група выконвала аперацыі і заданни, якія даваў камандзір усяго атрада Бумажкоў. Чорны.

задарагі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Дарагаваты, занадта дарагі.

зада́рам, прысл.

Разм. Тое, што і задарма. [Мелех:] Я задарам галавы сваёй Нікому не аддам. Глебка. Задарам [Мацей] яшчэ, мусіць, нікому не паспачуваў, а тым больш Данілу. Карамазаў.

задарма́, прысл.

Разм.

1. Бясплатна, дарма. Адразу кідалася ў вочы, што чалавек, які жыве тут [у шалашы], любіць парадак і не задарма есць панскі хлеб. Колас. // Вельмі танна, за малую плату. Як ні шкада было, прадаў скрыпку, амаль што задарма. Сяргейчык.

2. Без падставы, дарэмна. Ніякавата, відаць, стала [жанчыне], што задарма ўпікнула чалавека. Скрыган. // Дарэмна, без патрэбы. — Пераапраніцеся, таварыш камісар.. Навошта задарма жыццём рызыкаваць? Новікаў.

задары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каго.

Паднесці каму‑н. многа падарункаў. Задарыць маладажонаў.

зада́так, ‑тку, м.

1. Частка агульнай сумы, якая ўносіцца або бярэцца наперад як гарантыя выканання абавязацельства. Даць задатак. □ Прыносіць бабуля Івану заказ на чаравікі і задатак. Якімовіч. Саўка бярэцца за работу. Не брацца нельга: барыш выпілі, задатак узяў. Колас.

2. толькі мн. (зада́ткі, ‑аў); перан. Зародкі якіх‑н. якасцей, здольнасцей. Задаткі вучонага. Паэтычныя задаткі.