заро́сшы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. незал. пр. ад зарасці; зарослы. Цераз лес вяла нешырокая, заросшая травою дарога. Арабей. Салдаты здзіўлена глядзелі на змардаваных, заросшых шчаціннем людзей. Новікаў.
заро́ўнівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зараўняцца.
2. Зал. да зароўніваць.
заро́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зараўняць.
заро́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць рохкаць. // Азвацца рохканнем. Кабан, учуўшы гаспадара, падняў лыч, зарохкаў і пачаў часта дыхаць. Галавач.
заро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарасціць.
зарпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.
Разм. Заработная плата. Павышэнне зарплаты. Атрымаць зарплату.
зарубе́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, жыве, дзейнічае, выпускаецца за рубяжом; замежны. Зарубежная літаратура. Камуністычныя і рабочыя партыі зарубежных краін.
зару́біна, ‑ы, ж.
Разм. Засечка, зарубка 2 (у 2 знач.). Нават і сёння Яшчэ на адным з вушакоў Зарубіны ёсць, Што калісьці мой рост адзначалі. Танк.
зарубі́ць 1, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
Загнуўшы, падшыць краі чаго‑н. Зарубіць хусцінку. Зарубіць ручнік.
зарубі́ць 2, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., што.
1. Разм. Зрабіць зарубку (зарубкі) на чым‑н.
2. Спец. Агаліць паверхню пласта, прызначанага для адбойкі. Зарубіць пласт вугалю.
•••
Зарубіць (сабе) на носе — добра запомніць. — Не, брат, ты павінен жыць! .. Зарубі сабе на носе — жыць!.. Сачанка.
зару́бка 1, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубіць 1.
зару́бка 2, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зарубіць 2.
2. Р мн. ‑бак. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад.; засечка. З дапамогай гір і пачка солі зрабілі новую шпалу на бязмене. Свежыя зарубкі, зробленыя напільнікам, паказвалі кілаграмы. Жычка.