Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кальвіні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кальвінізму, кальвіністаў. Кальвінісцкая царква. Кальвінісцкі прапаведнік.

кальдкрэ́м, ‑у, м.

Касметычная мазь для змякчэння скуры.

[Англ. cold-cream.]

ка́лька, ‑і, ДМ кальцы; Р мн. калек; ж.

1. Спецыяльна апрацаваная празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.

2. Копія чарцяжа або малюнка на такім матэрыяле.

3. Слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу іншай мовы. Слова «аднаасобнік» — калька рускага «единоличник». Слова «самавызначэнне» — калька рускага «самоопределение».

[Фр. calque.]

калькава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. калькаваць.

калькава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да калькаваць.

калькава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

1. Зняць (знімаць) копію з чаго‑н. пры дапамозе калькі (у 1 знач.). Калькаваць чарцёж.

2. Стварыць (ствараць) слова або выраз па ўзору іншамоўнага слова або выразу.

ка́лькавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены калькаваннем, які з’яўляецца калькай. Калькавы пераклад. Калькавы выраз.

калькулява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да калькуляваць.

калькулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., што.

Складаць, рабіць калькуляцыю. Калькуляваць кошт прадукцыі.

калькуля́тар, ‑а, м.

Работнік, які займаецца калькуляцыяй.