Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампучы́ец,

гл. кампучыйцы.

кампучы́йка,

гл. кампучыйцы.

кампучы́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Кампучыі, кампучыйцаў, належыць ім. Кампучыйскія гарады. Кампучыйская культура.

кампучы́йцы, ‑аў; адз. кампучыец, ‑чыйца, м.; кампучыйка, ‑і, ДМ ‑чыйцы; мн. кампучыйкі, ‑чыек; ж.

Насельніцтва Кампучыі.

камп’ю́тэр, ‑а, м.

Электронная вылічальная машына.

[Англ. computer.]

камп’ю́тэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камп’ютэра. Камп’ютэрная сістэма. // Які дзейнічае, функцыяніруе з дапамогай камп’ютэра. Камп’ютэрнае судна.

камса́, ‑ы, ж.

Тое, што і хамса.

камсамо́л, ‑а, м.

Камуністычная самадзейная цэнтралізаваная арганізацыя, якая аб’ядноўвае перадавую моладзь СССР і працуе пад кіраўніцтвам КПСС.

[Скарачэнне слоў: Камуністычны саюз моладзі.]

камсамо́лец, ‑льца, м.

Член камсамола.

камсамо́лія, ‑і, ж., зб.

Разм. Камсамольцы. Тутэйшая камсамолія вельмі жыва адклікалася на ўсе здарэнні, што адбываліся ў ваколіцы. Бядуля.