казначэ́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казначэя, казначэйства.
•••
казначэ́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казначэя, казначэйства.
•••
казначэ́йства, ‑а,
Урадавы фінансавы орган у дарэвалюцыйнай Расіі, які ведаў захаваннем, прыёмам і выдачай дзяржаўных сродкаў.
казуа́р, ‑а,
Буйная чорная птушка з дужымі трохпальцымі нагамі, якая водзіцца ў Паўночнай Аўстраліі, на Новай Гвінеі і прылеглых астравах.
[Фр. casoar з малайск.]
казуі́ст, ‑а,
Юрыст, вопытны і ўмелы ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў, казусаў.
казуі́стыка, ‑і,
1. У юрыспрудэнцыі — прымяненне агульных артыкулаў закона да розных юрыдычных выпадкаў.
2.
3.
[Ад лац. casus — выпадак.]
казуісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на казуістыцы.
казу́ля, ‑і,
Парнакапытная жывёліна сямейства аленевых; дзікая каза.
казуляня́, і казулянё, ‑няці;
Дзіцяня казулі.
ка́зус, ‑у,
1. Складаная, заблытаная справа ў судовай практыцы.
2.
[Лац. casus.]
ка́зусны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да казусу, з’яўляецца казусам.