зава́блівы, ‑ая, ‑ае.
Які заваблівае; прывабны. Заваблівыя вочы. □ Вялікі заваблівы быў план. Ракітны.
зава́бны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і заваблівы. [Ганна] была так блізка, такая завабная, такая жаданая. Мележ.
завага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць вагацца.
за́вад, ‑у, м.
У выразе: і заваду няма гл. няма.
зава́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Разм.
1. Загана, недахоп. Гэта толькі мы адны патрапілі, Не хаваючы сваіх завад, Дыктаваць папраўкі геаграфіі І наноў гісторыю каваць. Лужанін.
2. Перашкода. Слабаму жывату і вада — завада. Прыказка.
завада́тай, ‑я, м.
Разм. Тое, што і завадатар. У часы Скарыны завадатаем у барацьбе выступаў даволі шырокі клас гараджан. Алексютовіч.
завада́тар, ‑а, м.
Разм. Той, хто пачынае, арганізоўвае што‑н.; верхавод, зачыншчык. Была .. [Майка] ў школе верхаводам, завадатарам усякіх гульняў. Лынькоў. Заўсёды і ўсюды знойдзецца свой завадатар, нехта такі, хто становіцца над астатнімі. Васілёнак.
завада́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да завадатар.
зава́дзіць, ‑дзіць; зак.
Разм. Пашкодзіць, перашкодзіць. Лішняя капейка не завадзіць у кішэні. Лынькоў.
завадзі́ць, ‑ваджу́, ‑во́дзіш, ‑во́дзіць; зак., каго.
Разм. Доўга водзячы, стаміць.
за́вадзь, ‑і, ж.
Невялікі заліў рэчкі або возера з запаволеным цячэннем. Жыве [краснапёрка] звычайна ў сярэдніх пластах вады ў зацішных завадзях і затоках, акаймаваных высокімі зараснікамі травы і чароту. Матрунёнак.
•••
Ціхая завадзь — пра спакойнае, бяспечнае месца. Значыцца, жыве Вільня, бурліць! А яна [Алаіза] думала, што пасля Пецярбурга трапіць у ціхую завадзь. Арабей.