запру́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запруджваць — запрудзіць.
запру́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запруджваць.
запру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запрудзіць.
запру́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Разм. Запоўніцца, перапоўніцца кім‑, чым‑н. (пра якую‑н. прастору). Вуліцы запрудзіліся людзьмі. □ Зноў паляцелі бомбы на фашысцкую тэхніку.., уся дарога запрудзілася падбітымі машынамі. Гурскі.
запру́дзіць, ‑пруджу, ‑прудзіш, ‑прудзіць; зак., што.
1. Перагарадзіць запрудай, плацінай; загаціць. Запрудзіць раку.
2. перан. Разм. Запоўніць, перапоўніць сабой якую‑н. прастору. Пазбіраліся каля натоўпу і жанчыны з дзецьмі, запрудзілі ўвесь двор. Галавач.
запру́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да запруды. Запрудная перагародка.
запрыго́ненне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. запрыгоніць.
запрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1. Гіст. Зрабіць прыгонным. Запрыгоніць сялян.
2. перан. Заняволіць, закабаліць. — Таварышы! Нам няма чаго губляць, апроч сваіх ланцугоў! .. Толькі нашы пратэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць. Гартны.
запрыго́ньванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. запрыгоньваць — запрыгоніць.
запрыго́ньвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запрыгоньваць.