запрыгоніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Гіст. Зрабіць прыгонным. Запрыгоніць сялян.

2. перан. Заняволіць, закабаліць. — Таварышы! Нам няма чаго губляць, апроч сваіх ланцугоў! .. Толькі нашы пратэсты не дазваляюць канчаткова нас запрыгоніць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)