Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

запраектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Скласці праект чаго‑н. Запраектаваць завод. // Намеціць, запланаваць. Запраектаваць будаўніцтва школы.

запражны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для запрэжкі, які ходзіць у запрэжцы. Запражны конь.

запраме́ніцца і запрамяні́цца, ‑ніцца; зак.

Пачаць праменіцца, прамяніцца.

запрамяне́ць, ‑ее; зак.

Пачаць прамянець.

запрапанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што, з інф. і дадан. сказам.

Унесці прапанову; прапанаваць. Запрапанаваць сесці. □ Лейтэнант быў старэйшы за ўсіх тут па званню, і яму запрапанавалі месца. Сіўцоў. Калі ўсе ўселіся, сакратар запрапанаваў, каб сход вёў Харытон Бабёр. Пестрак.

запрапа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.

Разм. Знікнуць, прапасці. Ды гады юнацтва Не запрапалі, З імі мне спазнацца Зноў перапала. Чарнушэвіч.

запрапа́сціцца, ‑пашчуся, ‑пасцішся, ‑пасціцца; зак.

Разм. Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася. Лукша. — Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском. Скрыган.

запрасава́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запрасаваць ​1.

запрасава́ны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запрасаваць ​2.

запрасава́цца, ‑суецца; зак.

Зрабіцца гладкім, роўным у выніку прасавання. Складка добра запрасавалася.

запрасава́ць 1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Загладзіць прасам. Запрасаваць шво.

запрасава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Сціснуць прэсам, ушчыльніць. Запрасаваць сена.