запрапанаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што, з інф. і дадан. сказам.

Унесці прапанову; прапанаваць. Запрапанаваць сесці. ▪ Лейтэнант быў старэйшы за ўсіх тут па званню, і яму запрапанавалі месца. Сіўцоў. Калі ўсе ўселіся, сакратар запрапанаваў, каб сход вёў Харытон Бабёр. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)