Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закле́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заклеіць.

закле́іцца, ‑клеіцца; зак.

Заляпіцца з дапамогай клею. Канверт добра заклеіўся.

закле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Закрыць адтуліну, дзірку і пад., наклеіўшы што‑н. зверху. Заклеіць вокны на зіму. // Закрыць, склеіўшы, зляпіўшы. Заклеіць канверт.

2. Многа наляпіўшы чаго‑н., пакрыць усю паверхню. Заклеіць сцены малюнкамі. Заклеіць дошку аб’явамі.

закле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклейваць — заклеіць.

закле́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заклеіцца.

2. Зал. да заклейваць.

закле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заклеіць.

закле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклейваць — заклеіць.

2. Р мн. ‑клеек. Палоска паперы, гумы і пад., якімі заклейваюць што‑н. Заклейка адарвалася.

заклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.

1. Паставіць кляймо, метку. Заклеймаваць дрэвы. Заклеймаваць каня.

2. перан. Даць рэзкую адмоўную ацэнку, сурова асудзіць, прызнаўшы чые‑н. учынкі ганебнымі. Ганьбай заклеймаваў Максім Танк заакіянскіх гандляроў людзьмі. У. Калеснік.

заклеката́ць, ‑клекачу, ‑клякочаш, ‑клякоча; зак.

Пачаць клекатаць. // Праклекатаць. [Бусліха] апусцілася на гняздо, закрануўшы крылом бусла. Бусел злёгку заклекатаў, відаць, напомніў пра асцярожнасць і адсунуўся на самы край. Пальчэўскі.

заклён, ‑у, м.

Разм. Тое, што і закляцце.