каці́ць, качу, коціш, коціць; незак.
1. каго-што. Рухаць, перамяшчаць які‑н. круглы прадмет, прымушаючы яго вярцецца. Каціць бочку. Каціць мяч. □ А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас. // Рухаць, везці што‑н. на колах. Шашура ў гэты час з двума таварышамі каціў на фланг процітанкавую гармату. Мележ. Па цяністай алеі малады мужчына асцярожна каціў дзіцячую каляску. Гроднеў.
2. што. Перамяшчаць сілай цячэння, павеву ветру і пад. Толькі Бярэзіна, вада ў якой пацямнела ад холаду і хмурнага неба, спакойна і велічна коціць сваю плынь. С. Александровіч. Наша возера хвалямі б’ецца, Коціць пену сваю на пяскі. Калачынскі.
3. перан.; што. Губіць, нішчыць (пра эпідэмія), павальную хваробу). Геня ніяк не мог адразу зразумець, што хоча сказаць Кася, бо тая так хвалявалася, нібы на ферме .. чума.. коціць усю жывёлу. Пташнікаў.
4. Разм. Тое, што і каціцца 1 (у 2, 3, 4 і 5 знач.). І машына коціць.. мякка, бясшумна. Лынькоў. Па дарозе, уздымаючы слуп пылу, коціць на кірмаш айцец Парфіры. Чарот. А час ідзе, на захад коціць сонца. Шушкевіч.
кацю́ша, ‑ы, ж.
Жартаўліва-ласкавая назва рэактыўнага мінамёта, устаноўленага на аўтамабілі. Наша помста ворагу ў паходзе Прагрымела голасам кацюш. Прыходзька.
кацяло́к, ‑лка, м.
1. Памянш. да кацёл; невялікі кацёл. Вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла то гарэзная, то ціхая і задуменная песня. Грахоўскі. // Невялікая металічная пасудзіна з дужкай і глыбокай накрыўкай, у якой вараць страву ў палявых умовах і з якой ядуць. Салдацкі кацялок.
2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі. Перад пачаткам канцэрта з’явіўся сівабароды чалавек у кацялку, чорным .. гарнітуры. Лужанін.
3. Разм. пагард. Галава. Кацялок варыць.
кацяні́цца, ‑ценіцца; незак.
Нараджаць кацяят (пра котку).
кацяня́ і кацянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня кошкі.
качава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. начаваць.
качава́ць, качую, качуеш, начуе; незак.
Весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца; вандраваць. На чоўне прасмоленым з даўніх часоў Па хвалях крутых качую. А. Вольскі.
качавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які не мае аселасці; вандроўны. Качавыя плямёны.
2. Звязаны з частай пераменай месца жыхарства. Качавы лад жыцця адышоў у нябыт, калгасы будуюцца, як невялікія гарады. Скрыган.
3. Прызначаны для пражывання качэўнікаў; пераносны. Качавая юрта.
качага́р, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны. Мележ. — Эй, там, качагар, паддай агню ды добра сачы за парай! Краўчанка.