забы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; заг. забудзь; зак.
1. каго-што або пра каго-што, на каго-што, аб кім-чым. Перастаць помніць; не захаваць у памяці. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас. — Э-э-э, чалавеча, тут ужо і забылі пра Тварыцкіх, даўно было. Чорны. // з дадан. сказам або інф. Не ўспомніць у патрэбны момант, выпусціць з-пад увагі. Я не забыў, што бомбаю варожай Маленства пакалечана маё. Свірка. Газу, магчыма, Забыў даць шафёр: Стала машына, Загл[у]хнуў матор. Нядзведскі.
2. каго-што. Пакінуць, не ўзяць з сабой па няўважлівасці. Маці, набыўшы трохі на двары, ішла зноў у дом — усё турбавалася, каб не забыць чаго ў спешцы збораў. Шахавец.
•••
Забыць дарогу куды — перастаць бываць дзе‑н.
Забыць (і) думаць — перастаць успамінаць, спадзявацца на што‑н.
На сябе не забыць — не ўпусціць сваёй выгады.
Не забыць — а) каго узнагародзіць, зрабіць паслугу, узяць пад апеку; б) каму чаго не дараваць каму‑н. чаго‑н.
Што я (ты, ён) там (тут) забыў? гл. я.
забэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць бэкаць.
забяга́йлаўка і забяга́лаўка, ‑і, ДМ ‑лаўцы; Р мн. ‑лавак; ж.
Разм. пагард. Піўная. — На ражку, у забягайлаўцы, Ганна Максімаўна, спаткаў сівабародага. Аказваецца, і стары не дурны ў губу ўзяць, але ўсё ўхітраецца на дармаўшчыну. Гурскі.
забяга́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. забягаць — забегчы.
забяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да забегчыся.
забяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да забегчы.
забяле́цца, ‑еецца; зак.
Тое, што і забялець. Кіламетраў праз колькі нечакана забялелася вялікая, пагорыстая дзялянка. Сачанка.
забяле́ць, ‑ее; зак.
1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.
2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. □ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.
забялі́цца, ‑беліцца; зак.
Паддацца пабелцы, забельванню. Плямы на сценах добра забяліліся.
забялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑баліць; зак., што.
1. Зрабіць белым, пакрыўшы бяліламі, мелам і пад. Забяліць цёмныя палосы. // Зрабіць белым, пакрыўшы сабой. Першая пароша забяліла прасторы. Сабаленка.
2. Прыправіць страву малаком, смятанай. Забяліць булён. □ — Капуста посная. Пачакай, я смятанаю забялю ды малака прынясу. Чарнышэвіч.