забялець, ‑ее; зак.

1. Пачаць бялець, стаць белым. Ужо забялеў золак першага дня новага года, калі Рыгор крыху заснуў. Гартны. Забялелі, зружавелі яблыні і вішні. Бялевіч.

2. Вылучыцца сваім белым колерам, паказацца (пра што‑н. белае). Наперадзе забялелі палаткі. ▪ Азёры, азёры, азёры ў далі забялелі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)