Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́тэт, ‑а, М ‑тэце, м.

Кожная з дзвюх старон у прамавугольным трохвугольніку, якія ўтвараюць прамы вугал.

[Ад грэч. káthetos — адвес.]

катэ́тэр, ‑а, м.

Медыцынская трубка, якая ўводзіцца ў канапы і поласці цела (галоўным чынам у мачавы пузыр) для іх апаражнення або прамывання.

[Ад грэч. kátheter — зонд.]

катэтэрыза́цыя, ‑і, ж.

Увядзенне катэтэра ў поласць арганізма.

катэхі́зіс, ‑а, м.

Рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.

[Ад грэч. katēchēsis — вуснае настаўленне.]

кауза́льнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Прычыннасць.

кауза́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Прычынны. Каузальная сувязь.

[Лац. causalis.]

каўбаса́ і кілбаса́, ы́; мн. ‑ба́сы (з ліч. 2, 3, 4 каўбасы́, кілбасы́), ‑ба́с; ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы. Сухая каўбаса. Бараная каўбаса. Свіная кілбаса. Ліверная кілбаса. □ На стале красаваліся засмажаныя парасяты, скруткі каўбас, мяса розных гатункаў. Колас.

каўба́снік і кілба́снік, ‑а, м.

Той, хто вырабляе або прадае каўбасу, кілбасу.

каўба́сны і кілба́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каўбасы, кілбасы. Каўбасная вытворчасць. Кілбасны пах. // Прызначаны для вырабу каўбасы, кілбасы. Каўбасны цэх. Кілбасная фабрыка.

2. у знач. наз. каўба́сная, ‑ай, ж. Уст. Магазін, які гандлюе каўбасой і іншымі мяснымі вырабамі. Зайсці ў каўбасную.

каўбо́й, ‑я, м.

Конны пастух у Паўночнай Амерыцы.

[Англ. cowboy ад cow — карова і boy — хлопчык.]