Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кампле́ктнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць камплектнага. Камплектнасць мэблевых вырабаў.

кампле́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камплекту. Камплектны выпуск прадукцыі. Камплектная пастаўка дэталей. // Які ўтварае камплект, знаходзіцца ў камплекце. Камплектнае абсталяванне. Камплектны нож.

камплекто́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца камплектоўкай, звязаны з камплектоўкай. Камплектовачны цэх. Камплектовачныя работы.

камплекто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. камплектаваць.

камплекто́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца камплектоўкай, камплектаваннем чаго‑н. Камплектоўшчык дэталей.

камплекто́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да камплектоўшчык.

кампле́кцыя, ‑і, ж.

Будова цела (чалавека); целасклад. Заходжу. Увішная не па сваёй камплекцыі жанчына нясе насустрач мне працягнутую руку. Сабаленка.

[Ад лац. complexio — сувязь, злучэнне.]

камплеме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Бялковае рэчыва тыпу ферментаў у сываратцы крыві чалавека і жывёл.

[Лац. complementum — дапаўненне.]

кампліме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Прыемная заўвага, пахвала каму‑н. — Я рады, што пасля мяне школа пераходзіць у моцныя, умелыя рукі, залатыя рукі, — зусім несвядома і шчыра зрабіў камплімент настаўніцы Іван Паўлавіч. Васілевіч. Кожны стараўся сказаць [Тамары Аляксееўне] самы прыемны .. камплімент, а калі ў каго не знаходзілася такога, то хоць .. прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю. Колас.

[Фр. compliment.]

камплімента́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камплімента. Кампліментарная крытыка.