закла́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закладваць — закласці.
закла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закласціся.
2. Зал. да закладваць.
закла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закласці.
закла́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад закласці.
закла́дзіны, ‑дзін; адз. няма.
Разм.
1. Пачатак будаўніцтва чаго‑н.; закладка (у 1 знач.). У нядзелю адбудуцца ўрачыстыя закладзіны Новасялібска. Паслядовіч.
2. Частаванне пасля закладкі дома. Памятаю, як мы жылі ў падсуседзях у Даводкавага Нічыпара — чалавека добрага і сардэчнага, як потым спраўлялі закладзіны новай хаты. Хведаровіч.
закла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. закладваць, закладаць — закласці (у 1, 2, 4 і 5 знач.). Закладка сіласу. Закладка кароўніка. Закладка саду.
2. Палоска паперы, істужка і пад., якія закладваюць у кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку. Кніга з закладкай. □ Кудрыцкая пайшла паперадзе. Над пахай кніжка з лісцікам трыпутніку замест закладкі. Лобан.
закладны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да закладу, звязаны з закладам (у 1 знач.). Закладная квітанцыя.
2. у знач. наз. закладна́я, ‑ой, ж. Афіцыйны пісьмовы акт аб закладзе маёмасці, пераважна нерухомай, які забяспечвае правы крэдытора. Так мінула пятнаццаць год, а ў гэтым годзе банк адмовіўся адтэрмінаваць плацеж па закладной, і Джорджу прапанавалі з’ехаць з фермы яшчэ да каляд. «Звязда».
закла́дчык, ‑а, м.
Той, хто здае ў заклад рэчы, маёмасць.
закла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм. Пачаць кланяцца.