закладны, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да закладу, звязаны з закладам (у 1 знач.). Закладная квітанцыя.

2. у знач. наз. закладная, ‑ой, ж. Афіцыйны пісьмовы акт аб закладзе маёмасці, пераважна нерухомай, які забяспечвае правы крэдытора. Так мінула пятнаццаць год, а ў гэтым годзе банк адмовіўся адтэрмінаваць плацеж па закладной, і Джорджу прапанавалі з’ехаць з фермы яшчэ да каляд. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)