ката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
1. Вазіць на чым‑н. дзеля прагулкі, забавы.
2. Вазіць, перамяшчаць тое, што рухаецца пры дапамозе колаў.
ката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
1. Вазіць на чым‑н. дзеля прагулкі, забавы.
2. Вазіць, перамяшчаць тое, што рухаецца пры дапамозе колаў.
каташо́к, ‑шка,
катлава́н, ‑а,
Выемка ў грунце, прыгатаваная для закладкі фундамента якога‑н. збудавання.
катлаві́на, ‑ы,
Паглыбленне, упадзіна на паверхні зямлі з пакатым спускам.
катлаві́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да катлавіны, размешчаны ў катлавіне.
катле́та, ‑ы,
Страва з мяснога або рыбнага фаршу, запечанага ў форме прадаўгаватага піражка.
•••
[Фр. côtelette.]
катле́тка, ‑і,
катле́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да катлеты, прызначаны для катлет.
катло́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да катла (у 1, 2 знач.).
като́д, ‑а,
1. Адмоўна зараджаны электрод;
2. Электрод электравакуумных і газаразрадных прыбораў, які вылучае электроны.
[Ад грэч. káthodos — шлях уніз.]