Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́таржніца, ‑ы, ж.

Жан. да катаржнік.

ка́таржны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да катаргі (у 1 знач.). Катаржныя работы.. Катаржная турма. Катаржныя лагеры.

2. перан. Невыносна цяжкі, пакутлівы (пра жыццё, працу). Мільёны людзей жылі ў краіне. Але не было ніводнага кутка ў ёй, дзе б ад катаржнай працы не стагнаў, не плакаў, не спяваў сумных песень паднявольны чалавек. Каваль. Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі жыццё [селяніна] катаржным. Алексютовіч.

3. у знач. наз. ка́таржны, ‑ага, м.; ка́таржная, ‑ай, ж. Уст. Тое, што і катаржанін, катаржанка.

катастрафі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць катастрафічнага. Катастрафічнасць становішча.

катастрафі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы; трагічны. Катастрафічнае становішча. Катастрафічныя памеры. □ — Справы катастрафічныя, Рома, — сказаў .. [Гарышны] хлапцу. — Вада падае. Падае на два сантыметры ў дзень. Ракітны.

катастро́фа, ‑ы, ж.

Раптоўнае вялікае бедства, падзея з трагічнымі вынікамі. Аўтамабільная катастрофа. Авіяцыйная катастрофа. □ — І вось тады, калі на моры здарылася з намі катастрофа, — працягваў Федзя, — мне было сорамна і крыўдна, да жудасці не хацелася гінуць такой бязглуздай, нікчэмнай смерцю. Каваль. // Значная змена, якая цягне за сабой рэзкі пералом у грамадскім або асабістым жыцці. Нацыянальная катастрофа. Сямейная катастрофа.

[Ад грэч. katastrophē — паварот; знішчэнне.]

ка́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ката. // Жорсткі, зверскі. Катаўская расправа.

катафа́лк, ‑а, м.

1. Пахавальная калясніца для труны. Найбольш паважаныя грамадзяне горада прыстойным, хоць і нястройным гуртам ішлі за катафалкам. Самуйлёнак. Звычайна, калі паміраў хто з заможных людзей, яго прывозілі хаваць на спецыяльным катафалку. А. Александровіч.

2. Узвышэнне, падстаўка для труны.

[Іт. catafalco.]

ката́х, ‑а, м.

Суквецце з патоўшчанай воссю. Катах кукурузы. Катахі вярбы.

катахрэ́за, ‑ы, ж.

Спалучэнне супярэчлівых, лагічна несумяшчальных паняццяў, напрыклад, чырвонае чарніла, жывы труп.

[Грэч. katáchrēsis — злоўжыванне.]

ката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Ездзіць на чым‑н., у чым‑н. дзеля прагулку забавы або для практыкавання. Катацца на каньках. Катацца на санках. Катацца вярхом. □ Назаўтра Коля ўсю раніцу катаўся па кватэры, а калі на дарозе траплялася мама, ён моцна званіў і крычаў: — Сцеражыся! Веласіпед! Арабей.

2. Разм. Шмат разоў, часта ездзіць куды‑н.; раз’язджаць. Зноў катаецца .. [Бразгоўка] за кааператыўны кошт па тых жа пакручастых сцежках-дарожках, толькі ў другім ужо раёне. Вірня.