Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запалёны, ‑ая, ‑ае.

1. Хворы на запаленне; прыпухлы, пачырванелы. Запалёны ўчастак цела. □ Віка не зводзіла з бацькі чырвоных, запалёных ад плачу вачэй, крыху здзіўленая і ўражаная, што ён так доўга маўчыць. Шамякін.

2. Узбуджаны, разгарачаны. Запалёны мозг.

запалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаляваць.

запалі́цца, ‑палюся, ‑палішся, ‑напіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Успыхнуць, загарэцца. Дым павялічваўся, гусцеў, а праз хвіліну поўсць запалілася ўжо агнём. Маўр. У купэ нарэшце запалілася святло — сіняе зверху і яшчэ лямпа на століку. Васілёнак. // Пачаць свяціцца, зіхацець. На бляклым небасхіле ўдалечыні ўжо запалілася і ціха гарэла адзінокая, самотная зорка. Быкаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца запалёным. Вочы запаліліся. Рана запалілася.

3. перан.; чым і без дап. Аказацца ахопленым моцным пачуццём, імкненнем і пад. Запаліцца гневам. □ — Не дам! Не дам — і ўсё! — запаліўся яшчэ больш Ігнат. Мележ.

запалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак., каго-што.

1. Прымусіць гарэць, загарэцца. Запаліць лямпу. □ Шура чыркнуў запалку і паднёс трапяткі жоўты агеньчык спачатку да кнота Валодзевай свечкі, пасля запаліў сваю. Арабей. // Наўмысля падпаліць. — Нашу вёску запалілі! — заплакаў хлопец. Чорны. // таксама без дап. Падпаліць паліва (у печы). Запаліць у печы.

2. перан. Выклікаць у каго‑н. уздым пачуццяў, энергіі і пад.; натхніць. Расказаць пра.. [Кліма] трэба з пачуццём, каб запаліць сэрцы ўсіх салдат. Жычка.

3. перан. Прымусіць з’явіцца, узнікнуць (пра пачуццё, настрой і пад.). Жывы, новы, яскравы агеньчык запаліла вясна ў сэрцы хлебароба. Бялевіч. Выкрасаць каменем іскры патрэбен спрыт, а запаліць агонь у сэрцы чалавека паэтычнымі творамі — спрыту мала, патрэбна гарэнне самога паэта. Лойка.

запа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню. Успыхнула запалка ў руках Петручка бледна-чырвоным выбухам полымя. Колас. Хлопчык усё чыркаў запалкамі, стараўся распаліць вогнішча. Хомчанка.

запа́лкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запалкі. Запалкавая галоўка. // Прызначаны для захавання запалак. Запалкавая каробка. // Прызначаны для вырабу і продажу запалак. Запалкавая прамысловасць. Запалкавы аўтамат.

запало́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запаланіць.

запало́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаланіць.

запало́ханасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан запалоханага.

запало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запалохаць.

2. у знач. прым. Палахлівы, забіты. Перад стражнікам соцкі паказвае сябе дурнаватым, запалохапым. Навуменка.