каструбава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Нягладкі, шурпаты. Каструбаватыя далоні. □ У конскім хляве .. [Баранавіч] агледзеў жалабы, дрэнна бачачы ў змроку і абмацваючы каструбаватыя дошкі. Чорны.
кастру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Памянш.-ласк. да каструля; невялікая каструля. Цётка Стэфа прынесла з кухні каструльку, у якой, мусіць, было яшчэ нешта да абеду. Арабей.
кастру́ля, ‑і, ж.
Металічная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы. На прыпечку перад засланкай цямнеліся два невялікія чыгункі і алюмініевая каструля. Паслядовіч.
[Ад ням. Kasserolle.]
кастры́вы і кастра́вы, ‑ая, ‑ае.
З кастрыцай, кастрою. Кастрывае зрэб’е. Кастрывае кудзеля. □ Пад пальцам чуваць суровы, кастравы кужаль. Пташнікаў. Моцна спала дзяўчынка на мулкай дзярузе. Да кастравай кудзелі прыпаўшы нічком. Броўка.
кастры́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. кастрыраваць.
кастры́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да кастрыраваць.
кастры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.
Вы́разаць (выраза́ць) палавыя залозы ў жывёл і чалавека; лягчаць.
[Лац. castrare.]
кастры́ца, ‑ы, ж.
Адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзеравянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні валакністых раслін (лёну, канапель і інш.). Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу. Чарнышэвіч. На вышках пахла яблыкамі, нясвежай саломай, сухой кастрыцай. Кулакоўскі.
кастры́чнік, ‑а, м.
1. Дзесяты месяц каляндарнага года. Быў цёплы кастрычнік. Бярозы ў залатым убранні кланяліся цягніку. Шамякін.
2. (з вялікай літары). Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя 1917 г., а таксама яе гадавіна 7 лістапада. Перамога Кастрычніка. Свята Кастрычніка.
кастры́чніцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кастрычніка (у 1 знач.), уласцівы яму. Кастрычніцкія дажджы. □ Ужо вечарэла — кастрычніцкія дні кароткія. Новікаў.
2. Які мае адносіны да Кастрычніка. Кастрычніцкія святы. Кастрычніцкі парад.