касмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да космасу, звязаны з асваеннем космасу. Касмічная прастора. Касмічны век. Касмічная лабараторыя. // Прызначаны для палёту ў космас, для работы ў космасе. Касмічны карабель. Касмічная ракета. Касмічная метэастанцыя.
•••
Касмічная скорасць гл. скорасць.
Касмічны апарат гл. апарат.
Касмічны пыл гл. пыл.
Касмічныя прамяні гл. прамень.
касмо́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне касмалогіі.
касмы́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і касмыль. — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык бег шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца. Колас.
касмыкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які складаецца з касмыкоў, выступае касмыкамі. Касмыкаватая барада. Касмыкаватыя воблакі.
касмы́ліна, ‑ы, ж.
Разм. Пасма, касмыль. Кроплі поту выступілі на пакатым ілбе з-пад чорнай касмыліны. Лынькоў.
касмы́ль, ‑я, м.
Разм. Скудлачаная пасма валасоў. Міхась.. стаў поркацца каля хамута: выцягнуў з-пад яго касмыль грывы і роўна расчасаў пальцамі. Якімовіч. Мядзведзі цяпер выглядалі неяк сіратліва. Поўсць на іх звісала бруднымі касмылямі, бакі пазападалі. Даніленка. // Пук, шматок (сена, ваты і пад.). Карней Адамавіч на пальчыках падышоў да другой сцяны, выдраў з паза касмыль моху. Жычка. // перан. Клубок, шматок, абрывак (хмары, туману і пад.). [Туман] кудзеліўся яшчэ невялікімі касмылямі. Пальчэўскі.
касне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак., у чым і без дап.
Быць у стане застою, рабіцца косным. Каснець у невуцтве. Паспець у рэлігійных забабонах.
касні́к, ‑а, м.
1. Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу 1. Маня мела чорныя вачаняты, доўгі носік, дзве каштанавыя коскі. У коскі былі ўплецены каснікі. Карпюк.
2. перан. Тое, што мае форму вузкай палоскі, істужкі, нагадвае істужку. Хвалі ўздымаюцца за кармой і расходзяцца доўгімі каснікамі. Лынькоў.
каснічо́к, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да каснік; вузкі каснік. [На Наташы] чорны хлапцоўскі камбінезон, шчыльна перахоплены поясам у таліі, каляровы каснічок на галаве. Краўчанка.